Рефераты. Судовы лад Вяликага княства Литоускага

У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў любые справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі па рашэнні з мясцовх судоў (арт. 90, 40, раздз. 4). Разгляд спраў у гаспадарскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Састаў гаспадарскага суда не быў рэгламентаваны ў Статуце, але на практыцы на судзе абавязкова павінны былі прысутнічаць у якасці засядацеляў радныя паны. Іх колькасць не была вызначана ў законе: магло быць два-тры чалавекі, а падчас 20 і болей. Усё залежала ад важнасці справы, месца і часу, а таксама ад таго, якое службовае становішча займалі ісцец і адказчык.

2. Разнавіднасцю гаспадарскага суда лічыўся суд паноў. Па даручэнню вялікага князя суд паноў-рады мог разглядаць тыя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Ён мог разглядаць справы незалежна ад таго, ці ўся Рада была ў зборы, ці толькі яе частка.

Часам асобныя крымінальныя ці грамадзянскія справы гасудар разглядаў разам з панамі-рады прама на Сойме. Такі суд называўся соймавым. Звычайна праводзіўся раз у два гады. Па Статуту 1588 г., справы ў соймавым судзе разглядаліся гасударом, панамі-радамі і васмю дэпутатамі сойма: “… если бы кто какого-либо сословия был найден явно подозреваемым в том, что виновен в оскорблении нашего государева величия …, где кому идет о чести, и о жизни, таковых шляхту, подданных наших, и в каком другом месте, только на общем сейме великом с панами радами … мы, государь, будем судить” (раздз. 1, арт. 4), “… что касается чести, мы сами, государь, должны судить.” (раздз. 3, арт. 46). Такі суд узнік у канцы XV ст. Яго рашэнні лічыліся канчатковымі. Аднак, калі на соймавым судзе гаспадар адсутнічаў ці яго кропка гледжання разыходзілася з думкай большасці, то за гаспадаром захоўвалася права памілавання.

3. Справамі па зямельных спрэчках феадалаў з дзяржаўнымі маёнткамі займаліся спецыяльныя камісары, якія павінны былі выязджаць на месца і там разглядаць спрэчкі. “Кто бы с подданных наших этого государства Великого княжества Литовского, какого-либо состояния будучи, нашим имуществом государевым, людьми, землями и иным доходом бесправно и без наших дарственных грамот захватив владел …” (Статут 1588, р. 1, арт. 15) или “когда кто с подданных наших народа шляхецкого какого-либо состояния особа обратится к нам, считая себя обиженной в земле своей воевод, старост, державцев …. Тогда мы сразу без всякой задержки на рассмотрение и разрешение таковых споров о землях должны комиссаров наших трех лиц, а именно кашталяна или маршалка, и к таму подкаморого того павета и с ним третьего шляхтича, в том же повете оседлого ….”(р. 4, арт 83).

Аднак да судовай рэформы 1564 г. суд не быў аддзелены ад адміністрацыі. Існавала некалькі судовых інстанцый. З кніг “Літоўская метрыка” вядома, што на працягу1528 - 1547 г. існаваў так званы камісарскі суд пад старшынствам вялікакняскага маршалка Матея Вайцеховіча Яновіча. Большасць судовых спраў разглядалася ў Вілне, аднак многія з іх - у гарадах і мястэчках. З гэтай крпкі гледжання суд Матея Вайцеховіча можна лічыць “выяздным”, асабліва, калі ён стаў старастай Жмудзі, ён вершыў суд у розных мястэчках на яе тэрыторыі, напрыклад, у м. Шаўкенай суд працягваўся без перапынкаў 4 месяцы з 19-га жніўня па 18-е снежня 1542 г., затым 27-га снежня ў Арогале, 28-га ў Вількіі, зразу 3 справы ў адзін дзень і г. д. Літоўская метрыка (1528-1547) т.6 с. XXV Ужо ў самым загалоўку рукапіснай “книги” Л. М. гаварыцца, што гэта розныі судовыя справы, вырашанныя “через асесоровъ, от его королевсъкое м(и)л(ос)ти высажоных” Там жа, і надалей пералічаны прозвішчы па роду і занятках. Аднак састаў суда не быў пастаянным. Пастаянным заставаўся толькі яго галава - Матей Яновіч. Ён і вяршыў на працягу 20 гадоў розныя судовыя справы. Са спраў бачна, што згодна з нормамі літоўскага права ў якасці суддзяў выступаюць, як правіла, кто-небудзь з саноўнікаў і паноў. Часам - гэта саноўнікі, па рангу вышэй М. Яновіча. Аднак характэрным было тое што састаў суда як бы дапаўняўся яшчэ пералічанымі ў канцы справы “притом” прысутнічаючых асоб, своеасаблівых засядацеляў, якія падмацоўвалі сваёй прысутнасцю дакладнасць судовых рашэнняў. Прытым сярод іх нярэдка буйныя вельможы - княззі: Бранецкі (№№ 170-172), Богуш Аляксандравіч Масальскі (№№ 172, 180, 185), Сямён Пронскі (№ 184) і інш Літоўская метрыка (1528-1547) т. 6 с. XXVI - XXVIX.

Амаль што пастаянна прысутнічаць гаспадарскія “дваране” `'дваране” - пасада адной з вялікакняжацкіх служб, якую часам займалі менш багатыя князі, якім часам даручалася разгледзець некаторыя мелкія справы.

Пры разглядзе некаторых спраў “присутствуют” і прадстаўнікі іншых саслоўяў: епіскапы і ксяндзы (№№ 153, 161, 277, 280, 288 і інш.), войты, бургамістры. Пры разглядзе справы пад № 164 “присутствует” проста мяшчанін, мяркіннскі Высоцкі, аднак і судовая справа разглядалася паміж мяшчанамі таго ж мястэчка Мяркіне Там жа.

У асобных справах суд вядзе капа (№№ 32, 79, 144 …). Суддзяў маглі выбіраць сабе і бакі, якія спрачаюцца (№№ 25, 33, 37 - 40 і г. д.) Ёсць некалькі спраў (№№ 210, 224, 266, 395), у якіх па даручэнню маршалка, пазней і ваяводы Матея Войцеховіча, судзяць яго ўраднікі ці проста паны Там жа.

Увогуле, камісарскі суд ствараўся гаспадаром для разгляду адной канкрэтнай справы, якая прыйшла на імя гаспадара. Рашэнні гэтага суда, зробленыя без папярэдняга паведамлення аб меркаванні вялікага князя, можна было абскардзіць самому князю.

Адной з разнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкоўскі суд. Яго мог узначальваць адзін марашалак ці два. Гэты суд разглядаў справы па даручэнню або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў быўзвычайна гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасці, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. с. 133. Як пастаянная ўстанова пры вялікім князі маршалкоўскі суд узнік к канцу XV ст. і не перастаў існаваць пасля выдання Статута 1529 г.

Як вядома, вялікі князь вельмі часта адсутнічаў у дзяржаве, а ў межах самаго ВКЛ нярэдка пераязджаў з рэгіёна ў рэгіён. Па гэтай прычыне феадалам цяжка было знайсці вышэйшага суддзю. Больш таго, гаспадарскі суд збіраўся рэдка, у выніку разгляд асобных судовых спраў затрымліваўся на дзесяткі гадоў. Напрыклад, вялікі князь Аляксандр у сваім канстытуцыйным прывілеі 1492 г. абяцаў неадкладна разгледзець тыя судовыя справы, якія не паспеў вырашыць яго бацька. “Але яго пераемнік Жыгімонт І павінен быў паутарыць гэтыя абяцанні і амаль праз 40 гадоў пасля смерці Казіміра абяцае “без отволоки” закончыць усе тыя судовыя справы, якія не паспеў закончыць яго бацька Казімір і яго брат Алякандр. Але такія самыя завалы спраў засталіся і пры пераемніках Жыгімонта І - пры яго сыне і пры Стэфане Баторыю” Там жа.

4. З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд, граматай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581 г. быў утвораны Галоўны суд (Трыбунал) найвышэйшы суд ВКЛ. З утварэннем Галоўнага Трыбуналу судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмежоўвалася. Гэта з'ява ўказвае на пастаянную тэнденцыю да аслаблення ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ўмацавання ролі шляхты. Мяркуем, што з утварэннем Галоўнага суда ўзмацняўся і суверэнітэт Вялікага княства Літоўскага.

Ва ўводнай частцы закона 1581 г. “Способ прав трибунальских” абгрунтоўваецца неабходнасць утварэння Галоўнага суда, акрэсліваецца яго кампнтэнцыя. У раздзеле “Способ обирания судей” разглядаецца парадак фарміравання і склад Літоўскага трыбунала.

Трыбунал ВКЛ (Галоўны суд) ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Пастановы яго мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся, як правіла, 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета, тэрмінам на адзін год Пачынаючы з 1582 г. у кожным павеце штогод “на свято Громніцы”, 2 лютага, шляхта збіралася на соймікі для выбару членаў Трыбунала (галоўнага суда). Адсюль і назва - соймік трыбунальскі ці грамнічы. Нягледзячы на тое, што які-небудзь шляхціч не з'явіўся па нейкай прычыне на соймік, пастановы апошняга мелі законную сілу. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбраннымі маглі быць толькі шляхцічы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні (аседласць), засведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.

Кожны член Галоўнага суда павінен быў прымаць удзел у яго рабоце не меньш 6 месяцаў і потым мог не з'яўляцца на сесіі, як выканаўшы свае абавязкі. Колькасць суддзяў - членаў Галоўнага суда - пры разглядзе спраў не адзначалася дакладна і магла быць рознай, але кворум суда па грамадзянскім справам адзначаўся ў 6 чалавек. Па заканчэнню тэрміну паўнамоцтваў асоба магла быць зноў абрана членам Галоўнага суда толькі праз 6 гадоў. Члены Галоўнага суда з сваўго ліку абіралі старшыню, які мог зноў абірацці на гэтую пасаду толькі праз 4 гады Доўнар Т. І., Шаўкапляс В. А. “Государство и право Беларуси в XIV - XV в. в.” с. 19.

Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні (выпакі): 1) гродскіх, земскіх і падкаморскіх судоў; 2) панскіх судоў у адносінах служылых шляхцічаў, прыгавораных да пакаранню смерцю, турэмнага заняволення ці буйных грошавых штрафаў. (“Однако же апеляция допускается по сему статуту на обе стороны как истцовой, так и ответной без припятствия в главный суд”. р. ІІІ, а. 11; р. ІV, арт. 40, 56).

Па першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняскага суда “вси справы пришлые, которые кольвек на суд наш господарский припадати бы имели”). Асаблівую катэгорыю спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых асоб і суддзяў. Галоўны суд разглядаў і тыя справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г.

Пад юрысдыкцыю трыбунала пападалі таксама справы, звязаныя з іскамі з-за царкоўнай маёмасці. Пры разглядзе такіх спраў стваралася сумесная калегія ў якую ўваходзілі члены Галоўнага суда і прадстаўнікі духавенства, якіх прызначалі спіскамі.

Акрамя разгляду судовых спраў галоўны суд займаўся і натарыяльнымі клопатамі: завяраў завяшчанні, сведчыў дагаворы пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і г. д.

Сесіі Галоўнага трыбунала праходзілі пад старшынствам выбранага суддзямі маршалка. На пасаду старшыні звычайна рэкамендаваўся Радай адзін з паноў

Справы разглядаліся судовай калегіяй з 2 - 7 чалавек, аднак магла быць і іншая колькасць суддзяў у калегіі; але не менш чым два. Пастановы ці рашэнні (дэкрэты) трыбунала прымаліся большасцю галасоў на аснове Статута ВКЛ, соймавых канстытуцый і звычаёвага права. Не прымалі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася, рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны, адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася паветавымі судамі, або паветовымі старастамі.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.